РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

З паэмы "Нарач"

 
Нямала зор
Апала ў Нарач
Шэрай восеньню,
Шмат згасла іх
Начамі цёмнымі, глыбокімі,
На’т вецер іх
Усіх ня можа вылавіць
Ні невадам густым,
Ні падвалокамі.
 
Нямала песьняў
Адцьвітае шэрай восеньню,
Заносяць зімы іх
Завеямі марознымі,
Нямала песьняў,
Што расьсеялі па сьвеце мы,
Ўдаль ідучы
Шляхамі чорнымі, астрожнымі.
 
Але час прыйдзе, –
Яны узыдуць, яны збудзяцца,
Зазвоняць нашымі барознамі,
Разорамі,
I зашумяць яны
Прасторамі бязьмежнымі,
I засінеюць яны хвалямі
Азёрнымі.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.