РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

З паэмы "Нарач"

 
Ня раз я за муром астрожным
Па родных гонях сумаваў,
Па тых бярозах прыдарожных,
Што на этапах сустракаў.
Ня раз я думаў:
                                  як вярнуся
Дамоў, на волю, зноў прайду
Па нівах, сёлах Беларусі
І пад дзяругаю астрожнай
Шмат прынясу напеваў-дум.
Я іх расьсею па дарогах,
Па курганох маіх братоў,
Яны ўскалосяцца на полі
Сярод жытнёвых каласоў.
Іх зрэжа некалі машына, –
Ў стальныя звонкія цапы
Падасьць іх весела дзяўчына,
Сны-песьні, зжатыя ў снапы.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.