РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бурштын
Варажская страла
Ці меч сасну параніў;
Як сьлёзы, паплыла
Смала з гаручай раны.
 
I водсьвет быў у ёй
Балтыйскіх жоўтых дзюнаў,
Напоеных крывёй
Магутнага Пяруна.
 
Пранесьліся вякі,
I на прыморскі рынак
Прынесьлі рыбакі
Дзве пацеркі бурштыну.
 
Іх адкупіў матрос
Аж з Добрае Надзеі
I дзеўчыне занёс,
Што клікаў я Надзеяй.
 
I вось перада мной
Мінулых дзён жывіца
Ў красуні маладой
Палае ў завушніцах.
 
I толькі я кляну,
Зайздросны, закаханы,
Далёкую сасну
Над морам-акіянам.
 
1945
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.