РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рубікон
Дык вось ён, гэты Рубікон,
Які мяне трывожыў, мучыў
I за якім – міраж ці сон –
Нязнаныя ўзьняліся кручы.
 
Мне гаварылі: – Пачакай
Да летніх сухавеяў жніўня,
Калі ня будзе так рака
Шалець ад ветру і ад ліўняў.
 
Але мне дораг кожны дзень.
Я не баяўся небясьпекі
I не пытаўся лёсу: дзе
Мае заплюшчацца павекі?
 
Я прызвычаіў зрок даўно
Да сонца, да штурвала – рукі,
А слых і сэрца – да званоў,
Набатных несьціханых гукаў.
 
I вось ужо за мной рака,
Агні вандровішчаў знаёмых,
I вось мой цень на ледніках,
І голас на вяршынях стромых!
 
1946
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.