РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сасна
Каб ведала ў бары сасна,
Што шыбеніцай стане,
З малых, юнацкіх дзён яна
Не распраўляла б стану
I не цягнулася б гальлём
Пад хмары ў цёмных нетрах,
А лепш лягла б на буралом,
Падкошаная ветрам.
А то цяпер яе ніхто
Зычліва не вітае;
Стаіць за дальняю вярстой,
I, сумная, ўздыхае,
I ломіць рукі ад людскіх
Ад сьлёз і ад дакораў
А на галінах залатых
Крычыць ахрыпла воран...
 
1946
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.