Можа, вам не карціць Па гаях, сьцежках роднага краю, Па расе сьветаянскай прайсьці, Калі рунь новых слоў прарастае. Трэба, ведама, нашча устаць, Безь ніякіх там камандзіровак. Вось азёрныя хвалі шумяць I гудзе галасамі дуброва, Вось аблокі плывуць над зямлёй. I ўсё гэта зусім непаўторна Ў спалучэньні з гульлівай вясной, У сугуччы блакітнага з чорным. Трэба рэхам быць, лесавіком, Дрэвам, каб зразумець усе мовы, Усе сполахі, зьзяньні і гром, Што вясняныя будзіць дубровы. I ня класьці далоняў на скронь! Хай палае кроў полымем гэткім – Незгасальным, – якім зь першых дзён На зямлі загараюцца кветкі.
1946
|
|