РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кропля дажджу
Кропля дажджу мне апала на твар
З хмары паўночнай, што блудзіць увосень.
Быццам быў цесны ёй ніваў абшар,
Камня, ліста для яе не знайшлося.
 
Шмат вандравала па сьвеце яна,
Недзе на моры бялела ільдзінай,
Стыла на вострым лязе гарпуна,
Зьзяла на плаўнях шырокіх дэльфіна.
 
Сёньня са мной яе лёс падружыў,
Ў час, калі я выбіраўся ў дарогу,
I неспакойнага ветру парыў
Кінуў яе на радзімы разлогі.
 
Я не прасіў у яе расказаць
Аб перажытым у дальніх старонках, –
Гэткай яна, як расстаньня сьляза,
Буйнай была, і цяжкой, і салёнай.
 
1946
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.