 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ведай, што заранкай Ты ўзыходзіш сьветлай. #Г. Лорка
Я ня ведаў – хто ты, Хоць сьлядоў шукаў Па густых чаротах, Між купальскіх траў. Позірк твой гарачы Я начной парой Ў кожнай зорцы бачыў, Кветцы палявой. Вуснаў тваіх дотык Адчуваў я на’т Праз дажджы і слоту Ў позьні лістапад. Да твайго прыходу Абяцалі мне Зь вечара да ўсходу Салаўі зьвінець, Вырай жураўліны – За ракой трубіць, У садох рабіны – Ў белым цьвеце быць.
1946
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|