РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У садавода
– Прысядзь і выпі кубак, брат!
Мо' церпкай здасца гэта брага.
Я сам садзіў свой вінаград,
Я знаю вартасьць сьпелых ягад.
 
Ня шмат у падзямельлі ёсьць
Дубовых бочак для пахмельля,
Зь якіх бы мог піць сам і госьць
На пахаваньнях і вясельлях.
 
Я знаў: ня хлусіць садавод.
Ён быў равесьнікам, вядома,
Меў, як і я, на скронях пот
I рукі ў сьвежым чарназёме.
 
1946
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.