РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Здаецца, чэрвень быў тады,
Як сон, успамінаю зараз
Той першы гром, што праз сады,
Праз сэрца мне пранёсься з хмарай.
 
I хоць між сёньняшнім і тым
Далёкім днём прайшло год колькі,
Я чую водсьвет залаты
У сэрцы кінуты вясёлкай;
 
Я чую, як палае кроў
Ад іскры першай бліскавіцы
I подых сонечны вятроў.
Якіх удоваль не напіцца.
 
А гэтага – лістамі сад
I дождж, што заімгліў у полі,
На'т і ў сьцюдзёны лістапад
Ня змогуць пагасіць ніколі.
 
1946
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.