РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ляжаць пакошаныя травы
Ляжаць пакошаныя травы,
Ня травы – казачныя сны,
Ня сны, а шолахі дубравы,
Вясёлкі, галасы вясны.
 
Рупліва іх мы ў копы зносім, –
I там, дзе Нёмна берагі,
У залатую нашу восень
Ржавеюць пад дажджом стагі.
 
Калі ж усё скуюць марозы
Ў калядную начную сінь,
Прыходзяць да стажар'яў козы
I расахатыя ласі.
 
Яны скубуць з-пад вітак смычку
I перажоўваюць яе,
I ў летнім водары п'янічным
Усё былое паўстае.
 
Здаецца ім: ня сьнег, ня слота,
Ня шэрань зьзяе на рацэ,
А чайкі кружаць над балотам
I смычка з багуном цьвіце.
 
Яны ня чуюць завірухі,
Ціш першабытная кругом.
I выстрал, што ударыць глуха,
Ім прагучыць, як летні гром.
 
1946
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.