РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Восень
Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц,
Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.
Восень вецьце сухое зграбла і на ўзьлесьсі
Падпаліла пагрэцца начлежны касьцёр.
 
Падпаліла касьцёр, прылягла у тумане,
Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:
Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,
Па зямлі ад кастра разьліваўся агонь.
 
Загарэліся гнёзды, і іскры пажару
Пачала яна з птушкамі, зь ветрам гасіць.
Толькі полымя ўжо разьлілося ў імшарах,
Па лясох і палёх, па курганах брусьніц.
 
I па сёньняшні дзень восень жару ня можа
Пагасіць на зямлі, ходзе з краю у край,
Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы
I цалуючы кожны рабінавы гай.
 
1946
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.