 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сярод папераў пастарэўшых, Сярод запыленых лістоў Радкі даўно забытых вершаў Неспадзявана я знайшоў. Перачытаў я іх і кінуў У полымя. I вось гараць Шляхоў юнацкіх каляіны, Зь якіх пайшоў я вандраваць. Гарыць далёкая хацінка Пад засеньню цяністых дрэў Дзе незнаёмую дзяўчынку Ці музу ўпершыню сустрэў. Ды раптам скруха агарнула: Пашто, няўдзячны, іх спаліў? Ці не яны маім прытулкам У ночы змрочныя былі? Ці не яны ў цяжкой патрэбе, У беспрытульныя гады Былі маёй скарынкай хлеба, Глытком крынічнае вады?
1947
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|