РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У шторм
Нехта крычыць мне,
Што лодкі прывязываць трэба,
Хутчэй уцякаць з узьбярэжжа,
Пакуль не разгневаўся шторм.
Хвалі ўзьняліся
I сонца вячэрняе зь неба
Змылі і кінулі ў мора,
У рокат, у гром.
 
Ноч наступіла.
А я ўсё ўглядаўся ў прасторы,
Пакуль штармавая
Ня ўдарыла хваля ў баркас,
Пакуль мне ня ўпалі на вусны
Салёныя зоры,
Пакуль не патонулі ў хвалях
Агні маяка.
 
Пакуль не пачуў я,
Што недзе ты песьню сьпяваеш
Пад цяглай сасною,
На беразе Нёмна крутым,
Хоць горы стаялі,
Сяброўка мая дарагая,
Хоць мора шумела
Між сэрцам маім і тваім.
 
1947
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.