РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад зімовым сном палёў
Перад зімовым сном палёў
Як не прайсьці па ціхіх пожнях,
Дзе безьліч прагуло вятроў
I столькі шэрых ліўняў позьніх.
 
Дзе за градою сасьняка
З апошніх памятных дажынак
Застаўся серп маладзіка,
Пакінуты маёй дзяўчынай.
 
Што ж па яго ня йдзе яна?
Хіба забылася... Начамі
Гарыць той серп па-над палямі
Да самай раніцы, да дня.
 
Мо' клікнуць, каб прыйшла сюды?
Не, хай да дня адпачывае.
Я ж пагляджу, яе сьляды
Як першы іней прыбірае.
 
1948
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.