РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Прасіў я, каб ты не ўцякала
Ў хусьцінцы, што полымем зьзяла,
Праз сад наш вясеньні густы,
Але не паслухала ты...
I вось, ад чырвонай хусьцінкі
Успыхнулі яблынь галінкі,
Цяністыя кроны кругом,
I неба палае агнём,
Агнём веснавым, ад якога
Ўжо нас не ўратуе нічога.
 
1950
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.