РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жук і сьлімак
Пагожым летнім ранкам
На лузе за сялом
Сустрэўся жук аднойчы
З рагатым сьлімаком.
 
– Здарова! – жук вітае. –
Куды, браток, ідзеш
I з ракавіны хатку
Нашто з сабой нясеш?
 
Абцёр сьлімак пот з твару,
Гаворыць так жуку:
– Нямала перажыць мне
Прыйшлося на вяку.
 
То сьцюжа, то марозы,
То навальніца, дождж,
То, часам, у дарозе
Захопіць змрок і ноч, –
 
Шукай тады начлегу
Пад нейкім пад кустом...
Гавораць яны гэтак
I раптам чуюць – гром.
 
Ударыў дождж краплісты.
I жук пабег шукаць
Дзе ў засені цяністай
Шырокага лістка.
 
Але на цэлым лузе
Няма страхі нідзе,
I мокры, ледзь жывы ён
Да сьлімака ідзе.
 
– Пусьці, браток, пагрэцца,
Змок дужа на лугу,
Насіць за гэта хатку
Табе дапамагу.
 
У ракавіне шчыльнай
Вандроўнікі сядзяць.
I нават дождж краплісты
Ня зможа іх дастаць.
 
Але мінулі хмары,
I сонца ўстала зноў,
Жук хату сьлімакову
Пакінуў і пайшоў.
 
Забыўся пра нягоды,
I не наўме жуку,
Што абяцаў паднесьці
Ён хату сьлімаку.
 
1950
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.