РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Няма сьцежкі карацейшай
Няма сьцежкі карацейшай,
Як да мілай.
Няма хаты весялейшай,
Як у мілай.
 
Ці пагода, непагода,
Дождж на сьвеце, –
Сонца яркае заўсёды
Ў вокнах сьвеце.
 
Лавы гэткія ў каханай:
Сеў – ня ўстанеш,
Покуль раньняе сьвітаньне
Не настане.
 
Стол такі: як вып'еш кубак
Квасу-брагі,
Кожны раз з пахмельля згубіш
Тут адвагу.
 
І пазьней злуеш, прызнацца,
Што ня знаеш,
Не асьмеліўся спытацца,
Ці кахае.
 
1951
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.