РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ехаў Бай
– Ехаў казачнік Бай
Церазь сёлы і гай.
Баіць ці не?
– Бай!
 
– Ён пытаўся ў мяне:
Што даць дзецям у сьне?
Баіць ці не?
– Бай!
 
– Я прасіў: дзецям дай
Казку-песеньку, Бай!
Баіць ці не?
– Бай!
 
– Казку, – кажа, – я дам,
Толькі выберу сам.
Баіць ці не?
– Бай!
 
– А найлепшую зь іх
Дам для самых малых.
Баіць ці не?
– Бай!
 
– Казку збаю я ў сьне
Тым, хто першы засьне.
Баіць ці не?
– Не!
 
1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.