РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Выразаў нехта
На арабіне
Імя каханай
Сваёй дзяўчыны.
 
Хутка мінаюць
Вёсны і зімы.
Высока ў неба
Ўзьнялося імя.
 
Яго штодзённа
Ў зялёным гаю
Вецер шапоча,
Птушкі сьпяваюць,
 
Хоць на зямлі мо
Даўно забылі
Тую, што гэта
Імя насіла.
 
1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.