РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цот ці лішка
Заўжды прыпамінаю вечар той:
За вокнамі – мяцеліца і сьнег,
А ў хаце – цішыня, і мы з табой.
Арэхамі частуеш ты мяне.
 
Частуеш і сьмяесься: – Адгадай:
Што – цот ці лішка – у руках маіх?
– О, пачакай, – кажу, – падумаць дай,
Дай заглянуць у тонь вачэй тваіх...
 
Як сьвет, старая даўняя гульня,
Ну што ж, мне і прайграць табе ня страх,
Бо не арэхі, мілая мая,
А сэрца, знаю, у тваіх руках.
 
Ня бойся, паглядзі, раскрый далонь!
Што ж змоўкла ты? Спужалася сама?..
Як добра, што ўсё гэта быў ня сон, –
Са мною ты, і вецер, і зіма!
 
1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.