РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьветлячок
Дзе вербы плакучай галінкі
Адбіў серабрысты паток,
На дробным лісточку расінку
Аднойчы сустрэў сьветлячок.
 
Сустрэў ён і залюбаваўся,
Як раньняю, ціхай парой
У сьветлых праменьнях яна ўся
Вясёлкавай зьзяе красой.
 
Ды толькі адну мо' хвілінку
Знаёмства цягнулася іх,
I сонца забрала расінку
З прастораў і з траў лугавых.
 
Часамі яна ў аддаленьні
З галінкі якой замігціць
Ды зьнікне зноў хутка ў праменьні,
Пакуль сьветлячок дабяжыць.
 
А ён безь яе ўжо сумуе,
Шукае і ноччу і днём
I вечна па сьвеце вандруе
З сваім залатым аганьком.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.