РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рэчанька
– Ой, рэчанька, рэчанька! –
Чаму пяе дзеванька?
 
– А таму, што ўсюды май, –
Адказаў ёй рэхам гай.
 
А таму што молада –
Вішня расьцьвіла ў садах.
 
А таму, што русы косы –
Буйны высыпалі росы.
 
А таму што вочы сіні,
Пакахаў яе хлапчына
 
Чарнабровы і прыгожы,
Плытагон на сінім Сожы,
 
Там, дзе чутна песенька:
– Ой, рэчанька, рэчанька!..
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.