РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Юнацкія гады
Выйшаў на шлях я шырокі, бясконцы,
Чую: далёка калышацца звон ці
Песьня знаёмая, і за гарамі
Пыл падымаецца ў неба клубамі.
 
Перш я падумаў, што вецер вясновы
Тут праляцеў праз палі і дубровы,
Або праехаў абоз тут вялікі,
Або прайшлі скамарохі, музыкі,
Ці праскакала вясельле на конях
З шумам і гоманам, сьмехам і звонам...
 
Стаў даганяць я, ды толькі – дарэмна!
Рэха растала дзесь за небазводам.
Што ж там такое?
                Ах, гэта, напэўна,
Ўдаль праляцелі юнацкія годы,
Дзе іх дагоніш!
                Шкада толькі, братцы,
Што не пасьпеў зь імі я разьвітацца.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.