РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Заечы дом
Пад ракітавым кустом
Заяц збудаваў свой дом –
Ну і майстра, ну і дом –
Вецер ходзіць там кругом!
 
Вокны мохам залажыў,
Дзьверы шышкамі прыкрыў
Ну і заечы палац –
Лес наўкол зь яго відаць!
 
Зьверху дом накрыўся сам
Нейкім папаратнікам.
Ну і цёплая страха –
Не засьнеш без кажуха!
 
А калі засьнеш зімой,
Дык з завеяю ліхой
Забярэцца ў дом мароз,
Прабярэ цябе наскрозь,
 
Каб ад сьцюжы не сканаць,
Мусіць заяц ноч скакаць.
Ну і заяц, ну і дом
Пад ракітавым кустом!
 
1951
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.