РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На крутым пастамэнце з граніту
Сярод парку стаіць Афрадыта.
Той, хто зь белага мармуру высек
Стан і вусны цудоўныя гэтак,
Пэўна, сам потым не надзівіўся,
Закаханы, складаў ёй санэты,
Ёй аддаў увесь жар свайго сэрца.
I стаіць яна быццам жывая,
Бо на'т сьнег, што з завеяю ўецца,
На дзявочых грудзёх яе тае.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.