РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь першым золакам
Зь першым золакам дзён веснавых,
Зь першым выбухам хваль штармавых,
З шчырым сумам па мілым сваім,
З добрай стрэчай на беразе зь ім,
З звонкай песьняй аб шчасьці, вясьне,
Маладая рыбачка, вітаю,
Хоць і ведаю, што не мяне,
Не мяне, а другога чакаеш!..
Чым цябе ён так прываражыў?
Ці больш кветак табе ён насіў?
Ці больш песень прапеў над акном?
Ці мо' лепшым ён быў рыбаком?
Адкажы! Трэба праўду мне знаць,
Адплываючы ў сінія далі,
Ці ў тваю старану паглядаць,
Ці туды, дзе бясконцыя хвалі.
Бо ўсё роўна ня лёгка мне зноў
Плыць ла гэтых крутых берагоў,
Дзе чакаць мяне булзе ўвесь час
Ці маўчаньне тваё, ці адказ.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.