РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У навальніцу
Каля пушчы, каля броду
Нас дагнала непагода –
Дождж пасыпаўся краплісты і густы.
У сваёй сукенцы новай
Ды ў хусцінцы паркалёвай
Каб ня змокла ты!
 
Дай сваім плашчом цябе я
Атулю, мая надзея,
Ну і зьзяньне, палыханьне бліскавіц!
Ты ад іх вачэй ня плюшчы,
Не палохайся ты пушчы,
Што наўкол шуміць.
 
Горш адно, што гром вясновы
Заглушае мае словы,
Не сьціхае, не змаўкае ні на міг.
Таму зблізіць давядзецца
Нашы вочы, вусны, сэрцы,
Каб ты чула іх.
 
Прашумела непагода.
Але буду я заўсёды
Помніць гэты непаўторны сьветлы час,
Гоман лесу, бліскавіцы,
Веснавую навальніцу,
Што здружыла нас.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.