РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Анэтка
– Добры дзень, мая суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Папрасіў мяне Сымон
Перадаць табе паклон.
– Шчыра дзякую, Іване,
Што прынёс мне прывітаньне.
Ты змарыўся ў полі, знаць,
Адпачыць са мной прысядзь.
– Добры дзень, мая суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Папрасіў мяне Юстын
Перадаць табе язьмін.
– Дужа дзякую, Іване,
За букет і за стараньне.
Бачыла цябе я ў сьне...
Можа зойдзеш да мяне?..
– Добры дзень, мая суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Сёньня папрасіў Рыгор,
Каб я сватам быў яго...
– Што ж ты адказаў Іване?
Што ж баішся ў вочы глянуць?
Як жа ты згадзіцца мог
I прыйсьці на мой парог?!.
– Ой, ня гневайся, суседка,
Чарнабровая Анэтка,
Што падвёў сваіх сяброў –
Сам у сваты я прыйшоў.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.