РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Месяц над возерам
Узышоў зноў ясны месяц,
На лады ўсе перапеты
Ў вершах даўніх і сучасных
Бардаў, песьняроў, паэтаў,
Што аж стаў дэтальлю сьцёртай,
Рыфмай, як стары цьвік, зьбітай.
Але мне ён неабходны,
Хай даруе строгі крытык.
Сапраўды ён узышоў тут,
Па-над Нараччу шырокай,
Сапраўды пасерабрыў ён
I трысьцё ўсё, і затоку,
I такія пэрлы, чары
Сыпнуў на жывыя хвалі,
Што – «I я з табой плыву ўдаль...» –
Мне рыбачка прашаптала.
Не ўзыдзі такі вось месяц
Ноччу летняй салаўінай,
Не паехала б, магчыма,
На начны палоў дзяўчына,
I ня мог бы я пра месяц
Гэтай сьветлай песьні скласьці,
I бядней была б зямля ўся
На адно людское шчасьце.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.