РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яблынька
Прасіла яблынька адна,
Каб не садзілі ля дарогі,
Дзе ад відна і да цямна –
Шум несьціханы і трывогі.
 
Яе паслухаў садавод
I пасадзіў каля затокі,
Дзе ў серабрыстым зьзяньні вод
Адлюстраваліся аблокі.
 
Калі ж яна тут падрасла,
Расправіла густую крону,
I першым цьветам зацьвіла,
I загула пчаліным звонам, –
 
Хлапец зь дзяўчынаю сваёй
Тут мейсца выбралі спатканьняў.
I чула яблынька вясной
Іх пацалункі і прызнаньні.
 
Але круты каханьня шлях:
Да яблынькі адна дзяўчына
Прыйшла аднойчы і ў сьлязах
Прыпала да яе галінаў.
 
Што стрэла любую ў жыцьці?
Якая ў сэрцайку трывога?
Эх, лепш бы, яблынька, расьці
Табе ля палявой дарогі!
 
А то ці ад дзявочых сьлёз,
Ці ад вятроў, што над палямі
Сьцюдзёны верасень пранёс,
Ты асыпаешся лістамі.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.