РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У алеі парку
Дзе парк алеі скрыжаваў,
Хтось на зямлі нарысаваў
Прабітае стралою сэрца.
Не наступіце на яго,
Калі вясна зьвініць кругом
I расьцьвітае ўсё на сьвеце!
 
Яго пакінулі ня так.
Мо' гэта – стрэчы ўмоўны знак,
Прызнаньне, клятва або ласка,
Пачатак песьні веснавой,
Сьлед навальніцы над зямлёй
Ці зноў паўтораная казка.
 
I вы, хто ў маладосьці час
Пакінуў на зямлі хоць раз
Прабітае стралою сэрца, –
Не наступіце на яго,
Калі вясна зьвініць кругом
I расьцьвітае ўсё на сьвеце!
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.