РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нашто ты косы заплятаеш
Нашто ты косы заплятаеш,
У танцы кружыш агнявым,
Нашто каралі прымяраеш
Перад люстэркам нежывым?
 
Яно маўчыць, яно ня можа
I сотай долі перадаць,
Як выглядаеш ты прыгожа,
Як вочы зорамі гараць.
 
Ты лепш пакліч мяне, красуня,
Хоць на хвіліну да сябе,
I мне ня будзе гэтак сумна,
І я дапамагу табе
 
Прымераць стужкі, завушнічкі,
I плечы хусткай ахінуць,
I лакавыя чаравічкі
Перад «Лявоніхай» абуць.
 
Ты ўсё мне дараваць ня можаш,
Што першы раз як памагаў,
Караляў шнур неасьцярожна
Рукой няўмелаю парваў.
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.