РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вандроўнікі
Выходзіць сонца ў свой абход
Дарогаю спрадвечнай.
За днямі дні, за годам год
Плывуць у бесканечнасьць.
 
Нясуць яны з сабой і нас,
Як шчэпкі ў хвалях сініх.
Пытаем мы сябе не раз,
Дзе плынь сваю запынім?
 
Бягуць жа хутка-хутка дні,
Праходзяць нашы весны,
I меркнуць ясныя агні –
Юнацтву не ўваскрэснуць!
 
У сонца свой абход і шлях,
I той шлях цяжка зьмераць.
Што наш? – Вайшоў праз дзьверы ў гмах,
У другія выйшаў дзьверы.
 
Ідзеш з развагай. Ціхі жаль
Атуліць недарэчы:
Не вечна ты на ўлоньні хваль
Вандруеш, чалавеча!
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.