РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каб другі раз быў...
Песьні весялей
Пець бы я пачаў,
Працаваць раней
За ўсіх уставаў,
 
Больш бы пасадзіў
На зямлі садоў,
Лепшых бы нажыў
Дружбакоў-сяброў,
 
I не шкадаваў
Сваіх ног і плеч,
I не прапускаў
Незабыўных стрэч,
 
Больш бы я прайшоў
Сьцежак і дарог,
I сваю любоў
Я мацьней бярог,
 
Больш бы даражыў
Кожным днём сваім, –
Каб другі раз быў
Маладзюсенькім!
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.