РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паэзія
Я ведаў, што ты – бліскавіца,
Што хмары расьсекла;
Я ведаў, што ты – вызваленьне
Зь няволі і пекла,
 
Вясновая кветка,
Што камень прабіла магільны,
Разьведчыка сьлед
На дарозе крамністай і пыльнай;
 
Я ведаў, што ты – пацалунак,
Ты – дружба і радасьць,
Ты - чорствага хлеба скарынка
I сок вінаграда.
 
А ты аказалася большым:
Ты – кроў, што пульсуе па жылах,
Ты – сонца, якое
Прасторы сьвятлом азарыла,
 
І без чаго, як бяз маці
Або без радзімы,
Ні нараджацца, ні жыць
На зямлі немагчыма!
 
1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.