РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нашто?
Ты прасіў шлях паказаць –
Што ж далей ня йдзеш?
Ты прасіў вады падаць –
Што ж вады ня п'еш?
 
Распытаўся, колькі год,
Вёсен маладых,
Ці хто ходзіць ля варот,
Ля акон маіх.
 
Пацікавіўся: чыя?
Што ж цяпер глядзіш?
Нават выведаў імя.
Што ж цяпер маўчыш?
 
Як змагла так пра сябе
Ўсё я расказаць!
I нашто, скажы, табе
Трэба гэта знаць?
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.