РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьнег белаю кружыць імглой
I ад пацалункаў маіх
Згарае на вуснах тваіх
I зь веек спадае сьлязой.
 
Завея гудзе да відна.
Ці помніш над Нёманам ты
Сьнег гэты імклівы, густы,
I як пачалася вясна?
 
Вясна першай стрэчы з табой,
Калі не было яшчэ на'т
Прыкмет каляндарных і дат
Прадвесьняй зары над зямлёй?
 
А толькі на ўскраі сяла
Віднеліся рана сьляды
Расплёсканай зь вёдзер вады,
Калі ты ад студні ішла.
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.