РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
А што гэта за даліна...
А што гэта за даліна ды бяз рэха,
А зялёная ляшчына без арэхаў,
Ручаіна без жывой-крутой вадзіцы,
Лугавіна без духмянай медуніцы,
А гасьціна без гаворкі ды бяз чаркі,
А дзяўчына без красы прывабнай, яркай,
Безь вясёлай песьні, ласкавай усьмешкі?!
 
О, як добра, што я, усе прайшоўшы сьцежкі,
Не сустрэў такой даліны і ляшчыны,
Ручаіны, лугавіны і гасьціны,
Не сустрэў такой дзяўчыны і ня знаю
Ні ў сяле сваім, ні ў цэлым нашым краі!
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.