РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Плакучая вярба
Загінуў недзе ў вайну сыночак.
Бядуе маці: – Нашто мне вочы,
Каб толькі плакаць век нешчасьлівай!
 
Нашто мне рукі, калі ня стала
Таго, каго яны калыхалі,
Каго вадзілі па гэтых нівах!
 
Нашто мне сэрца! Лепш дрэвам стану,
Мо' сваё гора чуць перастану...
I адбылося такое дзіва:
 
Стаіць яна вось і зелянее
У чыстым полі, дзе даль сінее,
Вярбой плакучаю над абрывам.
 
Але ўсё роўна сум не пакінуў.
Шумяць і плачуць вярбы галіны
Парой асеньняй, парой дажджлівай.
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.