РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адасланыя лісты
Сярод лістоў, што ты вярнула,
Знайшоў я шмат лістоў такіх:
Напоўненых вясновым гулам,
Блакітам неба дзён былых,
 
Шмат слоў, якія не астылі
Ні ад дажджоў, ні ад сьнягоў
I не згубілі даўняй сілы,
I першага агню свайго.
 
Сама ты знаеш: на руінах
Былога шчасьця, сноў сваіх,
Як цяжка жыць і не загінуць, –
I мо' таму баішся іх.
 
I мо' таму ты пазаўчора
Усё адаслала ў дальні край...
Лісты, лісты! Яны, як порах,
Ад сэрца іх далей трымай!
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.