РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Блякла-сіняе неба і чырвань галін.
Уздыхае ветрык. Спадае ліст.
Асьцярожнае сонца з голых асін
Выпаўзае на ціхі сінічы сьвіст.
 
Ледзь хістаюцца ў небе галіны бяроз.
Лёг спакой на іржышчы. Гумённы дым.
Ярам рушыць павольна з дрывамі воз,
І сарока няспынна стракоча над ім.
 
У разьведку за возам ляціць яна,
Трэба край адшукаць, дзе пякуць бліны,
Дзе кайстра, дзе ў ёўні жыве цеплыня,
Дзе заснула сытасьць да новай вясны.
 
1964–1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.