РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як ішлі дзяўчаты рана
Праз дубровы, праз паляны,
Маладыя кветкі рвалі
I вянкі сабе спляталі,
      Як вясной бывае.
 
Зь іх адна вянком удала
Галаву сабе прыбрала
I запела, як пяецца,
Калі радасна на сэрцы,
      Калі сьвеціць сонца.
 
А другая – ў хвалі Нёмна
Кінула вянок чароўны,
Паглядае і варожыць:
Ці даплыць ён хутка зможа
      Да яе надзеі.
 
Трэйцяя – вянок духмяны
Палажыла на кургане
I заплакала, як плачуць
Па цяжкой няўцешнай страце
      Па сваім каханьні.
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.