РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ты мусіш прыехаць
Паслухалі сэрца. Прызналі, што цяжка я хворы.
I як я згадзіўся, і як ты згадзіцца магла,
Каб ехаў шукаць я паўднёвае сонца і мора,
Калі гэтым сонцам і морам сама ты была.
 
Што пісьмы, прыветы і словы далёкай надзеі!
Яны не ратуюць мяне ад трывогі і дум.
Ты мусіш прыехаць, сваім пацалункам расьсеяць
Самоту і сум.
 
Ты мусіш прыехаць,
                  бо толькі на сьвеце адна ты,
Адна ты прынесла мне радасьці столькі і мук.
Ты мусіш прыехаць,
                  каб дні мае сталі зноў сьвятам,
Каб зноў я пачуць мог цяпло тваіх ласкавых рук.
 
Мне забаранілі пісаць, працаваць усё лета.
Але сьпіць сястра, і гадзіньнік час поўначы б'е.
I я на рэцэпце славутага аўтарытэту
Пішу недарэчнае гэта пасланьне табе.
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.