РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прызнаньне
Калі б можна так зрабіць, каб твае дарогі
Ды праходзілі заўжды ля майго парога,
 
Каб вячэрняю парой мне гасьцінна дзьверы
Адчыняла ты заўжды, клікала вячэраць,
 
I, прысеўшы за сталом, так, як гэта трэба,
Мы дзяліліся з табой радасьцю і хлебам,
 
I даверыла б маім ты рукам, дзяўчына,
Ў час начны аберагаць сон твой і спачынак,
 
I даверыла б яшчэ кожнай раніцою
Пацалункамі будзіць і вітаць з зарою, –
 
Я адмовіўся б тады ад сяброў і чаркі,
Ад гармоніка свайго, дымнае цыгаркі,
 
Ад вандроўнага жыцьця, што душа кахала...
Ты сьмяесься... Адкажы: можа, гэта мала?
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.