РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лузанцы
Калі я падкінуць зьбіраўся ў агонь
Ахапак пажоўклага лісьця ляшчыны,
Апаў лузанец залаты на далонь, –
I раптам мяне ахінулі ўспаміны.
 
Калісьці асеньняю гэткай парой
Сказала дзяўчына: – Калі адгадаеш,
Ці ў левай, ці ў правай арэхі трымаю,
Тады можаш сватацца, буду тваёй...
 
Ці ў левай, ці ў правай?.. Я сьціснуў руку:
– Адкрый!.. – Лузанцы пакаціліся ў верас.
– Шукай іх! – шапнула і па сасьняку
Ўцякла жартаўніца, якой я паверыў.
 
I хоць тыя дні сёньня скрыліся ўдаль,
Але лузанцы я люблю, як калісьці,
I з жоўтым ахапкам асеньняга лісьця
Заўсёды ў агонь мне іх кідаць шкада.
 
1957
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.