РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пагроза
Старая млынарка ня любіць мяне,
Што песень замнога пяю па вясьне,
 
Што яркія стужкі ўплятаю ў касу,
Што позна ў палёх абіваю расу,
 
Што ў танцах, здаецца, зямлю абышла б,
Што з розуму хлопцаў нямала зьвяла.
 
Старая ня любіць... Што ж мне да таго!
Хай сына прывяжа да лавы свайго.
 
Хай вочы заслоніць, каб ён не глядзеў,
I слухаць закажа мой сьмех і мой сьпеў.
 
Нашто яе сын мне! А будзе ізноў
Млынарка мяне дакараць, як сьвякроў, -
 
Дальбог, раззлуюся. Усьмешкі адной
Мне досыць, каб хлопец навекі быў мой,
 
Каб маці сказаў ён: – Ня трэба журыць!
Прашу, дарагая, нявестку любіць!
 
1958
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.