РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гляджу на тую, што сьпіць
Шапчу сабе ціха: «Ліліт».
Ў вакно – мяккі горны вецер.
Няма прыгажэй на сьвеце
Дзяўчыны, якая сьпіць.
 
Ў міг гэты шкада мне ізноў
Сваёй маладосьці мілай...
О, колькі па ёй пахадзіла
Чужых і сваіх кіёў!
 
І – хай не ўмірае любоў –
Павінны мы ціха й зажурана
Звыкацца з падношанай скурай
Сябровак сваіх і сяброў.
 
Вецер з гор і зялёны прыбой
На твар твой бягуць і веюць,
І ў сьне дрыжаць твае веі...
Лёс, зьлітуйся над табой!
 
20.XI.1981. 19.47. Менск. Паўн.м.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.