РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Здаецца, мы вачэй людскіх
Асьцерагаліся,
Ні пры сваіх, ні пры чужых
Не сустракаліся;
 
Здаецца, сьцежкай палявой
Стараліся хадзіць
I як найменш паміж сабой
Аб шчасьці гаварыць;
 
Здаецца, апрача вярбы,
Зямля драмала ўся,
Ніхто ў жытным тады ня быў,
Як цалаваліся...
 
Ня знаю, скуль вядома ўсім,
Што ноччу я ня сплю,
Што я страчаюся ў жытным
I на'т – каго люблю.
 
1958
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.