РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Рассталіся. Ліст ападае.
Крык журавоў зьвініць над гаем.
Яна адна. Хто ж вінаваты?
Кусты маліньнікаў прымятых,
Што спакушалі сустракацца,
Рваць ягады і мілавацца?
Ці той, хто пасадзіў маліны
Ў цяністым садзе ля хаціны?
Ці лета, што ліству такую
Дало густую, маладую?
Ці сонца, што ўсе гронкі ягад
Напоўніла чырвонай брагай?
Іх пакаштуй – і ў сьветлы поўдзень
Тут вінаватага ня знойдзеш.
 
1958
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.